4.785715
Сярэдні: 4.8 (14 галасоў)

Як многа чарнобыльскі ўдар
Прынёс на зямлю нашу бедаў...
Са стронцыем сёння паснедаў,
З плутоніем, мусіць, абедаў
I з цэзіем вымыў свой твар.

Каму толькі дзякуй сказаць,
Убачыць ягоныя вочы?
На жаль, ён сустрэчы не хоча
Ні днём, ні пад вечар, ні ноччу,
Не хоча падзяку прыняць!

5
Сярэдні: 5 (13 галасоў)

Як люблю я ружовае неба,
Так ружовасці слоў не люблю.
Апускацца часцей бы нам трэба
На рэальную нашу зямлю.

За высокай, з графінам, трыбунай
Ружавее паголены твар,
I звіняць зружавелыя струны,
Пачарнелых не бачачы хмар.

I грукочуць у такт барабаны,
Выдае зычны бас кантрабас,
Звонам з верхам напоўненых шклянак
Горла рве малады дзікабраз.

Памутнелыя вочы закрыўшы,
Ён высокія ноты бярэ,
I пішчаць ля яго, быццам мышы,
Прастытуткі з начных кабарэ.

I зліліся ў ружовую гаму
Над трывожнаю нашай зямлёй
Счырванеласць вачэй наркаманаў,
Трыбухатых трыбун гемарой.

4.69231
Сярэдні: 4.7 (13 галасоў)

Смуткую, плачу і баюся,
I праклінаю з болем долю,
Якая ў край мой на абрусе
Паднесла стронцый з хлебам-соллю.

Мая задумная Айчына!
Мая калыска, доля, маці!
Адужай чорную часіну
I вер, што будзе, будзе шчасце!

За што табе такое гора?
Яго ж і так ужо хапала:
Твае блакітныя азёры
Кроў неаднойчы напаўняла.

О край мой, белая старонка,
О Беларусь, не памірай!
Ты выжывала з песняй звонкай,
Дык заспявай зноў, заспявай.

Аўтары
Лічыльнікі
Раім наведаць

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Як нас знаходзяць
-