3.666665
Сярэдні: 3.7 (3 галасоў)

На пустынных нівах
не расце ільна,
высеецца,хіба,
зелле палына,
высеецца , можа,
малады лясок.
На забытых пожнях
час – за крокам крок.
Не чуваць тым нівам
песень араты́х.
Жнеяў смех журлівы
не аздобіць іх.
І галосіць ніва
ноччу,бы ў сне:
-Сябар клапатлівы,
як, ты здрадзіў мне?...
Не ўбачыць нівам
злых памылак тых,
што прыносіць Прыпяць
ў хвалях у сваіх.
Што ўзлятаюць ў неба

4.5
Сярэдні: 4.5 (4 галасоў)

На двары вясна лямантавала
У каралях ранішняй расы –
Быццам ёй заўсёды неставала
Гэтых зорак, сонца і красы.

І нястрымна вабіў тонкім пахам
Бэзава-чаромхавы шацёр
Але чорны цмок імклівым жахам
Кіпцюры над светам распасцёр.

Ад глыбінь падняўшыся пякельных,
Горыччу нябачнай паласнуў…
І смала атрутаю страшэннай
Пацякла на юную вясну.

У адно імгненне, з ніткай лёсу

5
Сярэдні: 5 (1 голас)

Раен Наравлянскi!
У маiх успамiнах
Ты як песня! Як казка!
Чорнай былью Чарнобыль
У жыццi тваiм став,
Тонкай атамнай ковдрай
Усё навокал заслав!
Дзе квiтнелi палеткi-
МIРНЫ АТАМ ляжыць!
Ён замест дапамогi
Зло пачав тут тварыць!
Шмат пакінута вёсак-
Их в зямлю закапалі,
Жыхаров як у ссылку
На чужбiну саслалi!
У чужых тых мясцiнах
Яны хаты будуюць!
Аб радзiме сваей

5
Сярэдні: 5 (1 голас)

У Палесскай глушы
Бліз Нароўлі-мястэчка
Там павольна цячэ
Невялікая рэчка.
То схаваецца з лесе
То ў балотах блукае
Быццам некага там
З часоў даўніх шукае!
Вербы нізка к вадзе
Веткі- пасмы схіляюць
І чароты над ей
свае песні спяваюць.
У тых песнях чуць сум
Аб Смалегаўскаай Рудні
Бо гаворкі не чуць
Ні па святам ні ў будні.
Знікла веска с зямлі
Ціха стала бязлюдна

5
Сярэдні: 5 (106 галасоў)

Знаёмыя з могiлак твары,
Змарнелi, згарэлi пакосы.
Зямельцы маёй на ахвяры -
З чорным халодныя росы.

Пакрылi свiнцовыя хмары,
Стронцый крывёю пралiўся.
Зямельцы маёй на ахвяры -
Як боль гэты хутка забыўся.

Вiтаюць дзiцячыя мары,
Ад слёз адвярнулiся зоры.
Зямельцы маёй на ахвяры -
Кожны чацвёрты зноў хворы.

Сяргей Брандт, 22.06.2013

5
Сярэдні: 5 (160 галасоў)

Адаму Рагаўцу з вёскi Белы Бераг

Цяжка ў вёсцы без “хазяйкi”,
Печ адна, няма каровы.
Крапiва па ўсёй дзялянцы,
Хлеў разобраны на дровы.

Ля вярбы дзiравы човен
I людзей у вакне не бачна.
Трошачкi iмжыць сталёвым,
Радыяцыi фон значны.

Адзiнота з таго веку,
Cмак металу, кроў на вуснах.
Узнагарода - боль за рэчку
З вёсак гнала беларусаў.

Дзед адзiн вунь дажывае

5
Сярэдні: 5 (3 галасоў)

Бледны саван, сатканы для згубнага шлюбу з туману,
Душыць Енкі аб волі і рэшткі пасечанай веры.
У прасторы Лунаюць сляпыя вяшчальнікі цноты,
І світанне крывавы Арнамент на ўбранні выводзіць.
З цягам часу ўспаміны Раздробяцца рубам падману,
Спадзяванні загінуць у бітве з Уяўнай хімерай,
А нявеста, якая пазычыла срэбра ў Самоты,
Сваю долю ў пакутах пад горкаю зоркай народзіцЬ.

5
Сярэдні: 5 (8 галасоў)

На захадзе сонца на ўзгорку паўстала фігура.
Адна з яе рук утрымоўвае дзіўныя шалі,
другая сціскае кап’ё з нержавеючай сталі.
Істота маўчыць і з гары пазірае панура.

Балоты з лясамі хаваюць абшары ад люду,
дажджы зіхацяць над абсягам жалобных пасёлкаў.
У цемры знянацку ўзнікаюць начныя вясёлкі
адтуль, з той зямлі, што цяжарная жудасным брудам.

4.714285
Сярэдні: 4.7 (7 галасоў)

Чарнобыль, ты чорнай боллю
Прайшоў па душах людзей!
Ты сэрцы павырваў нам з кроў‘ю
Пазбавіў нас мар і надзей!
Як жыць нам цяпер?
Ці выжыць?
Ці можна ўсе расказаць?!
Як дзетак адвезці к бабулі?
Крынічку як ім паказаць?
І сцежачку, тую, што ў школу
Раніцою вяла між дубоў…
Чарнобыль, нядобрым словам
Цябе ўспамінаю ізноў
Няма на Радзіме нічога

5
Сярэдні: 5 (2 галасоў)

Чорнай былью Чарнобыль
У жыццi нашым стаў.
Тонкай атамнай коўдрай
Усе навокал заслаў!
Нашы родныя вёскi,
Iх садочкi двары....
Лес дзе улетку збiралi
Мы Палесся дары!
I дарогi сцяжынкi,
Што з дзяцiнства тапталi
I зяленые поймы,
Дзе мы кветкi збiралi.
Дзе квiтнелi палеткi-
МIРНЫ АТАМ ляжыць!
I з-за гэтай пачвары
Людзям нельга там жыць.
А часамі так вабiць
Нас малая РАДЗIМА!

5
Сярэдні: 5 (1 голас)

Госпадзе,
дай маліцца
за родных у гэтым свеце.
Зёлцы —
долу хіліцца,
Дрэву —
заломваць вецце.

Подыхам Твайго Духу,
Словам або маўчаннем
Кожным імгненнем, рухам —
Абарані ад адчаю,
Бедаў, нягодаў, спакусаў
Верных Табе
і грэшных —
Усіх,
хто на Беларусі ёсць —
і апошніх,
і першых.

...Чыстыя немаўляты
Спяць у жаночых улоннях.
Ірады — мама з татам.
Божа! Хто абароніць?

4.25
Сярэдні: 4.3 (8 галасоў)

Хай свеціцца імя Твае,
Беларусь,
У стронцыі, цэзіі, ліціі!
Як і ва ўсе вякі,
Душу быць ласкавай змусь,
Дазволь слязам,
Ужо радыеактыўным,
Ліцца.

Хай свяціцца імя Твае,
У палыновым вянку
Гаратніца.
Хай цвіце твой дзядоўнік
Калючы, таму што безабаронны.
У цябе на слыху перагукваюцца
Радыяцыя і радаўніца.
Чакаючы ў гнёзды буслоў,
Дагніваюць на ліпах бароны.

5
Сярэдні: 5 (1 голас)

Перад мальбертам, як іконай,
Душа ірвецца да нябёс,
Каб ласкай Божай блаславёнай
У фарбах вылепіць свой лёс.

А лёс мой – маці Беларусі
Веліч неба, крыўда й боль...
О, як сабраць мне краскі ў скрусе
Душой, ахутанай у золь?

Каб перадаць сваё маленьне
Прад гэтай Божаю красой:
Прад васільковым азарэньнем
Палёў. Лугоў, квітнеючых расой.

Прад гэтай вечнай песьняй хлеба-

4.5
Сярэдні: 4.5 (2 галасоў)
Ідзе нацяжку маладзічка.
Яна чакае маладзічка
Пульхнагубага,
З салодкім азадачкам,
Які цалавацьме
Ціхою хвілінай расчулення.

На колькі вякоў
Яе сваякоў
Слова «чарнобыль»
Значыла траву жывучую.
Гэта бабка ці прапрабабка
Маладзічкі,
Што нацяжку ідзе,
Спявала,
Цвелячы маладзічка свайго:
       Чарнобыль, чарнобыль —
       Таўст
0

Шэрыя кроплі з шэрых аблокаў,
Як попел анёлаў прыцерушыў зямлю,
Вораг народу – дурасць чалавека –
Знішчае багацце ў вольным краю,
Брудныя думкі прагрэс надзялілі
Страшнаю сілай пачатку канца,
“Зорка Палын” – у карысць чалавека
Стала прычынай змянення напрамку жыцця.

Дзе дыханне ветра, што прыносіць надзею,
Каб забыць цяжкі шлях і вярнуцца дадому,

5
Сярэдні: 5 (5 галасоў)

Шмат гадоў прайшло з тае даты,
Калі ў небе раздаўся гром,
Людзі думалі- гэта салдаты,
Зноў з'язжаюцца на палігон.
Не, былі гэта не салдаты,
І па сэрцы ўдарыў ток,
Калі ім сказалі:"Гарматы -
Гэта ўзарваўся Чарнобыльскі атамны блок".
Людзей загінула многа,
Але больш засталося калек,
З Германіі слалі падмогу-
Усіх спасалі ад бед.
Высялялі ў чыстую зону,
Але позна было-

0
Реквием

Эпиграф
 
Над могилой Земли
кто
услышит рыданья?
Стон
предсмертный ее
не уловят радары
и зайчата
                 во ржи.
Полыхнет
                 на прощанье
в пожаре
               малиновым
                    платьицем
Жизнь —
                 и закатится.

Валерий Гришанович
"Стронций в капле росы "
4
Сярэдні: 4 (1 голас)

О зорка шчасця ў небе Беларусі!...
Слязой упала — сонца ўкрыў кажан.
І быццам Богу, краю я малюся —
Пакінутым магілам і крыжам.

Твайму дакору з часу Рагвалода,
Як на ручнік лягла крывёю ніць.
I, як Хрыстос, распяты лёс народа
Прад вечнасцю ўкрыжованы стаіць.

1989

4.69231
Сярэдні: 4.7 (13 галасоў)

Я еду кожны год туды,
Хоць часам нехта наракае,
Да роднай хаты, на клады,
Бо сэрцу міла ў родным краі.

Адплачу боль і адлюблю
Адзін за ўсіх аднавяскоўцаў,
Зямлю сваю прыгалублю,
Якую так спаганіў стронцый.

Аптымістычна не пішу,
Хоць веру шчыра ў адраджэнне,
Навек аддам сваю душу
Сваёй зямлі ў распараджэнне.

Хоць кропельку, на нейкі час
Загою раны -- на імгненне.

4.285715
Сярэдні: 4.3 (7 галасоў)

Хаця мінула год нямала
З той чорнай, жудаснай вясны.
Стаіць у снах на ганку мама...
Як сэрца паляць тыя сны!

Я сню раўнюткія пакосы –
Нябожчык бацька рэй вядзе,
Нібы пракладвае лёсы
Нам у палескай злыбядзе.

Іду я ў снах да небасхілу,
Штокрок паглядваю назад,
Бо шлях да бацькавай магілы
Вядзе мяне, да родных хат...

4.8
Сярэдні: 4.8 (5 галасоў)

У чарнобыльскай зоне
Хаце,
Як старэнькай пакінутай маці,-
Дзьверы забілі цвікамі.
Каб крычаць не магла
Ад гора.
А вокны дошкамі пазабівалі-
Каб бачыць яна не магла
Гарору:
Як дзікім чартапалохам
Двор зарос.
Агарод быльнягом буяе.
Як чарнобыльскі вецер
Здзічэлы
Ваўкамі па краю гуляе.
Як святыя крыніцы усе
Атрутнымі сталі -
У стронцыі-брудзе.
І, як свечкі-бажніцы,

4.6
Сярэдні: 4.6 (10 галасоў)

Напнула
Сутонне
Крысом
І грудзі тугою пячэ.
Блакітны
Не мроіцца
Сон.
Да золку не звёў вачэй
Мне смутак чорных начэй.
Жалобаю,
Жалем,
Журбою
Чарнобыльскі сухавей
Калыша вячыстыя хвоі.
Мяне прытуліў да плячэй
Смутак
чорных
начэй...

4.5
Сярэдні: 4.5 (2 галасоў)

Мрою дзяцінства ласкавага вёсны.
Рог пастуховы разбуджвае сны.
Ткалі нам долю бабуліны кросны,
Плачуць забытыя сёння яны.

Сціхлі музыкі, і песні знямелі,
Высахлі вочы ад слёз назусім.
Гойдае даўняе рэха арэлі,
І не зацепліцца з комінаў дым.

Доля мая – незагойная рана.
З бацькам і маці жыву сіратой...
Больш ек страчае падмецены ганак.
Подых чужыніны ў хаце пустой.

5
Сярэдні: 5 (4 галасоў)

Не да песень, не да весялосці,
Не хмяліць нават чарка віна.
Да бацькоў я прыехаў з горада ў госці,
І ўначы вачэй не самкнуў давідна.

А пад саменькі ранак адолела змора.
І прысніўся пякельны і вычварны сон:
На гары я стаю, а наўкол быццам мора,
Толькі ў ім не вада, а барвовы пясок.

Я пясок паімкнуўся адгрэбці барвовы,
Бо і вёску, і родную хату угледзеў.

4.545455
Сярэдні: 4.5 (11 галасоў)

Спякотаю дыхаў пагодлівы жнівень,
І час на Палессі гарачы стаяў.
Палеткі забрудзіў атрутлівы лівень.
Ніхто тут не сеяў, ніхто і не жаў.

Убачыць такое не зычу нікому:
Цагляная школа лазой абрасла,
Валяецца лялька ля зграбнага дома.
Мая тут сяброўка юнацтва жыла.

Мне цяжка да болю ў такое паверыць.
У кінутай вёсцы гуляе журба.
Пустэчаю зеўраюць вокны і дзверы.

3
Сярэдні: 3 (2 галасоў)
Якія вобразы,
    які ў радках прасвет,
Калі ад болю сэрца
          аж стагнала ...
Хіба я думаў,
          што я быў паэт?
А вершы ўсе
          мая душа пісала.


Не да паэзіі было тады
                 высокай.
Ў журбе малітваў
        светлых не чутно.
Мне голас жальбы
          чуецца здалёку,
І памяці крыжам
          с
4
Сярэдні: 4 (2 галасоў)

Штогод на Радаўніцу крыж
Мне паўстае перад вачыма,
І вабіць на пагосце ціш –
Не скрыпне аніхто дзвярыма.

Прысніўся бацька зноўку мне,
Як “Чорны воран” свой спявае.
Даўно святла няма ў вакне.
І хата нема сустракае.

І здэцца кліча хтось з кладоў--
Душа тады пакутна ные,
Бо памяць жыцьме пра дзядоў,
Пакуль магілы іх жывыя.

Як пакаяльную віну,
Жалобу ў чарачку наліўшы,

4.666665
Сярэдні: 4.7 (3 галасоў)

Круціла стылая завея.
Дарогу снегам замяло.
Хаваць старую Пелагею
Прывезлі ў роднае сяло.

Каня спынілі на хвіліну
Сярод здзічэлага сяла,
Дзе ў доме ў засені каліны
Калісь нябожчыца жыла.

Капалі дол – не чужаніцы.
Маўчаў заснежаны прастор.
Не галасілі маладзіцы –
Яе адпеў высокі бор.

Пустыя. цёмныя акенцы.
Жаўцеюць свежыя груды...
І едуць зноў перасяленцы

5
Сярэдні: 5 (1 голас)

Крочу да небакраю,
Ды не відаць яго.
Позірку не хапае –
Засумняваўся Бог.

Побач усім жывецца
Нібыта чынам чын.
Я штосьці ў паняверцы,
Часам і без прычын.

І без надзей кружуся
Ціха ў блакітных снах,
Як над буслянкай бусел,
Дзе не радзіўся птах.

Бог пазірае ўсцешна
На дзівака свайго –
Хай пракладае сцежкі...
І мне ўсміхнуўся Бог.

5
Сярэдні: 5 (2 галасоў)

Хоць сто гадоў міне,
А можа нават дзвесце,
Захочацца ўдвайне
Мне болеч распавесці

Тым, хто не знаў пакут
У сумных успамінах,
Тых, хто радзіўся тут,
Чыя тут пупавіна.

Дзе кожная вярста
На бальшаках вітала.
Тут лес павырастаў,
Дзе кнігаўка гукала.

Спаўна спазналі боль
І памірацьмем з болем,
Да скону чорны боль
Не дась і ў снах патолі.

Спрадвеку вёска нам

4
Сярэдні: 4 (1 голас)

Амаль штогод дахаты еду,
Бо памяць клікае душу,
Наведаю магілы дзедаў,
Як памінальную імшу.

Няма маёй радзіннай хаты,
Пазарастала ўсё кругом,
Хмызняк ашчэрыўся зацята,
Лясным дыхнула халадком.

Дамоў з трывогай прыязджаю,
Бо сны спакою не даюць.
Тры хаты ў вёсцы сустракаюць,
Тры бабы ў іх яшчэ жывуць.

Зайшлі на двор да цёткі Шуры,
Шчыруе – соліць агуркі.

5
Сярэдні: 5 (3 галасоў)

Ноччу на пужлівую маланку
Сумнымі вачыма я гляджу,
Слухаю пяшчотна калыханку
Бліскавічна-зорнага дажджу.

З подыхам далёкай навальніцы
Мроіцца палеская зямля.
Стукаюць маленства аканіцы,
Будзяць успаміны спакваля.

Гулкія грамовыя раскаты
Джаляць неадступнаю тугой.
Край мой на крыжы распяты,
Я – яго замучаны ізгой.

Хоць ты захлыніся ў адчаі,
Хоць ты дзікім голасам крычы,

5
Сярэдні: 5 (3 галасоў)

Палошча вятрыска збуялыя гоні,
Люляе ўспаміны задумлівы бор,
І мчаць мае згадкі – крылатыя коні –
У снах на палескі на родны прастор.

Бо там я пакінуў нязбыўныя мары –
Дадому ірвецца бясконца душа,
Дзе я у маленстве блукаў па імшарах,
Дзе ўецца да хаты старая шаша.

Хоць знаю – не будзе ніколі звароту,
Ў той час непаўторны, той час залаты,
А сэрца ўсё болей ад году да году

5
Сярэдні: 5 (4 галасоў)

- А чаму свеціць сонейка ўночы?
Яно мае, напэўна, вочы?
- Спі, анёлачак мой, засні.
Гэта месяц глядзіць з вышыні.
Ходзіць сонейка яснае днём,
Заўтра мы на яго зірнём.
Заўтра пойдзем з табой на праходку...
Помніш, дочка, на Прыпяці лодку?
Мы на ёй каталіся з татам.
- А калі мы паедзем дахаты?
- Хутка, хутка. Цяпер ужо хутка, -
Маці слёзы змахнула ціхутка, -
- Мы паедзем тады дамоў,

4.77778
Сярэдні: 4.8 (9 галасоў)

Быў Чарнобыль. Было балюча.
Мора смерці было, агню...
Ты праз атам смяротна калючы
Не вярнуўся ка мне ўпершыню.

Я чакала цябе на світанні
І чакаю. Не год і не два.
Мне рамонкі варожаць спатканне,
А цябе ўсё няма і няма.

Я шукаю твае сцяжынкі,
Я шукаю твае сляды.
У далоні лаўлю дажджынкі,
Нібы лекі ад чорнай бяды.

Як агонь легендарнага Данка,
Тваё сэрца накрыла бяду.

4.75
Сярэдні: 4.8 (4 галасоў)

Блакітнае неба,
I сонейка ззяе!
Чаго яшчэ трэба —
Вясна наступае...

Іскрысты прамень
Датыкнуўся да глебы,
I сокі бруяцца
У рошчыне хлеба.

Як хочацца жыць,
Працаваць, прытуліцца
Да матчынай шчырай,
Ласкавай зямліцы!

Ці можна паверыць,
Што здрадзіла маці?
Ці можа мяне
Зямля ашукаці?

Чаму я размову
Такую вяду?
Бо нельга адвесці
Ад сада бяду.

I нельга напіцца

4.333335
Сярэдні: 4.3 (3 галасоў)

Зноў жалейкаю горнай,
               а не гордай сурмой
Плача сэрца маёй Беларусі.
Вянуць краскі лугоў і птушынай журбой
Восень свечкі запальвае ў скрусе.
Развітанне аселіц маіх дарагіх
Застывае ў маўклівым маленні.
А на струнах дажджоў,

4
Сярэдні: 4 (3 галасоў)

Пра становішча ў краіне
Вам казаць не трэба.
Усіх клапоціць толькі гэта:
Што набыць да хлеба?

Як дзяцей абуць, адзець,
Кожнага хвалюе,
А Чарнобыль восем год
На людзей палюе.

Адбылася ў ліхі дзень
На ЧАЭС аварыя.
Адгукнулася на сэрцы
I ў душы — пажарамі.

Паляцела ва ўсе бокі
Ды куткі атрута,
Нібы нейкі дух злавесны.
Горды і магутны.

Немагчыма стала жыць

5
Сярэдні: 5 (7 галасоў)

Над лесам, над садам дзікім
Дожджык забалбатаў,
І успыхнулі раптам гвазьдзікі
У нетрах абмытых траў.

Цёплыя кроплі скачуць
Па залацістай лазе;
Дожджык – "царэўна плача",
Сонца ў кожнай сьлязе.
Зь нізкай цёплай адрыны,

Учуўшы ласкавы капёж,
Ў лёгкай сукенцы дзяўчына
Выбегла проста пад дождж.
Кроплі яе цалавалі
Палка, пяшчотна, да сьлёз,

4.444445
Сярэдні: 4.4 (9 галасоў)

Абсыпалася цэгла
Замкавых муроў.
Згубіў нашчадак годнасьць
Продкаў-ваяроў.
Па месьце старажытным
Вецер гоніць пыл.
Гарыць у небе зорка,
Назва ёй – Палын.

4
Сярэдні: 4 (2 галасоў)

Я вспоминаю ту весну,
Перед глазами — домик милый.
Сбежать туда не премину...
Каким я был тогда счастливым!

Каким я был тогда счастливым,
Веселым, радостным, игривым!
И вот теперь мой дом пустой,
Наш огород зарос травой,
Уже никто не ловит рыбу.

Уже никто не ловит рыбу,
Там не услышишь смех детей,
Весною, после того взрыва,
Накрыло множество людей.

Накрыло множество людей,

4.833335
Сярэдні: 4.8 (6 галасоў)

І занатуе летапісец рупны,
І ў нейкай кнізе ў нейкі век наступны
Нашчадак прачытае дападны:
“Праз сорак з гакам год пасля вайны
З яе крывёй, пажарамі, разрухай,
З яе бяздомнай бежанскаю скрухай, –
У піянерскіх лагерах пад Мінскам,
Пад Гродняй, Віцебскам і Верхнядзвінскам,
І на Літве, і аж за Волгай дзесьці
Жылі з Палесся Прыпяцкага дзеці –
І паўставаў у мове незнарок

4.857145
Сярэдні: 4.9 (7 галасоў)

1

Зноў,
Як на дасвецці чалавецтва,
Чалавеку ўпуджанаму трэба,
Затаіўшыся,
Баяцца неба,
Біць паклон счарнелай галавешцы,
Што пакінула ад саду полымя.
Не святлець ад радасці,
Як з поўнымі
Вёдрамі
Дарогу пераходзяць,
Бо і чыстая вада зашкодзіць
Можа,
Хоць і прадзеды і ўнукі
Гаварылі на сваім раду:
Няма нічога
Брудней за рукі,
Няма нічога
Чысцей за ваду –

4
Сярэдні: 4 (1 голас)
Першы гром, 
                    дрымотны і далёкі, 
як з нябыту рык старога тура. 
У блакіце, 
                 выцвілым ад спёкі, 
лесавых аблок архітэктура. 

Белыя харомы і павеці 
панавіслі з комінам нароўні. 
Ці не з Прыпяці 
                          іх суне вецер 
над бядою Ельска і Нароўлі? 

На шляхі, 
на поймы – 
5
Сярэдні: 5 (4 галасоў)

А пад раніцу глуха зямля задрыжала,
І вятрыска не змог мерны гул пагасіць –
Па маўклівых прасеках, палянах, прагалах
Праімчалі задыханым статкам ласі.

Хто ім значыў у шэрым тумане дарогі?
Што на ногі ўзняло іхні кемлівы род?..
Аб старыя яліны ламаючы рогі,
Гнаў важак іх няспынна на ўсход і на ўсход.

У празорлівым воку ягоным сышліся
Вечаровыя здані і пачварныя сны:

5
Сярэдні: 5 (4 галасоў)

На час галоснасці
Мы атрымалі дазвол
Галасіць бабрамі па роднай мове.
Няхай лебядой зарастае падзол,
Няхай там народ будзе гол як сакол,
Мы боб сваіх слёз збіраць у прыпол,
Як піянеры, заўжды наўзгатове.
А карта рэспублікі ў плямах,
Нібы
Бруцэлёзная,
Прыгнаная з Прусіі па вайне карова.
Ёсць карта,
Дзе нельга збіраць грыбы,
Дзе могуць магілы выпростваць гарбы,

4.333335
Сярэдні: 4.3 (3 галасоў)

Чым гэты боль нясцерпны вымераць?
Ён не лягчэй за той – з вайны.
Ці можа край палескі вымерці
без аніякае віны?

Няўжо атрутны вецер выпетрыць
пачуцці нашы, мову, слых?
Няўжо не вернуцца дазіметры
да тых паказчыкаў – былых?

Няўжо абапал плыннай Прыпяці
лясы змарнеюць і палі?..
Усё стрываем, што ні прыйдзецца,
каб не застацца без зямлі;

каб жыта ў полі каласілася,

4.833335
Сярэдні: 4.8 (6 галасоў)

Чарнобыльскі пыл, як смецце,
Вятры пазмятуць куды?
Жывём мы на гэтым свеце
Заложнікамі бяды.

Пылінкі, пылінкі, пылінкі,
Імглінкі надзей і людзей.
У небе з дрыготкай былінкі
Страсаецца знічка радзей,

Яна да зямлі дакрануцца
Баіцца,
А можа, зусім
Не хоча,
Бо ліўні лінуцца –
Прыспешнікі лютасных зім.

І выйдуць завеі на шпацыр,
Абрэзаўшы рукі галлю,

4.666665
Сярэдні: 4.7 (3 галасоў)
…Перазвоньваліся начальнікі: 
– Што чуваць?
Што казаць? 
Што рабіць?.. 
– Вы галоўнае там – 
  без панікі. 
Не надумайцеся трубіць… 
– На палях – трактары і людзі. 
Пасяўною занята сяло… 
– А што будзе, тое і будзе. 
Толькі б панікі не было! 
– Ходзяць чуткі… 
– Спыніць рашуча! 
– Кажуць фізікі… 
– Абвяргаць! 
5
Сярэдні: 5 (7 галасоў)

Пасля чарнобыльскае навалы
На Беларусь прыпала
210 — з 300 —
Херасім.
Хапіла ўсім.

Атам
Зрабіў Беларусь удавою.

А ва ўдавы
He зачыняюцца хлявы,
Павыпушчана гавяда.
Статак пасвіць бяда.
А ва ўдавы
Някошаныя паплавы
I пожні някошаныя,
Госці запрошаныя
З ласкі бяды.
На Дзяды.

Маўклівы кат
He мыліць пяткі.

На нашай зямлі
Ці паўторыцца наш працяг?

0
Нашим дедам досталось
В сорок первом
                коварном году.
Это в памяти нашей осталось.
Хоть мы не были в этом аду.

Землякам
                моим вечною болью
Будет в сердце стучаться Хатынь.
Вместо роз и жасмина в подворьях
Подорожник растет и полынь.

Мы той болью не жили, но знаем:
Беларусь не сломить никогда!
5
Сярэдні: 5 (4 галасоў)

Беларусь мая белая-белая
Ад чаромхі, рамонкаў, снягоў,
Яснай зоркай, прыгожаю кветкаю
Нарадзілася сярод лясоў.

Ты спазнала пакуты і гора
Ад бязлітаснай той вайны.
Той Чарнобыль дыхнуў пахам смертным,
І магілы, магілы адны.

Дождж зімой і ўлетку таксама.
Усё жыццё – заварожаны круг.
І здаецца цяжкай для нас брама
У лепшы свет, дзе бясконцы ёсць рух.

5
Сярэдні: 5 (1 голас)

He прыляціць у мой куток зязюля,
He абнадзеіць і не ўсцешыць слых.
Счарнелыя дубы ў гаях паснулі
Без гоману і песень веснавых.

Я тры гады яе дарма чакала,
Перасяленку, здрадніцу, сястру.
А мо яна ад стронцыю сканала
Сярод птушыных, патаемных скрух.

Піла расу з атрутнага лісточка,
Хавалася ў атручаных карчах.
Зязюльчын лён. Зязюльчына сарочка
На смерць падрыхтаваная не ў час...

4.625
Сярэдні: 4.6 (8 галасоў)

Ліпнёвую ноч бліскавіц паясы
Святлом абпраменьваюць рэдкім.
Ігліцай нейтроннай іскрацца лясы,
Чарнобылем пахнуць кветкі.

Сухое чаканне трывожных дажджоў
Стаіць на покуці ў лета.
Распяты на ценях касмічных крыжоў,
Бяздомна лячу над планетай.

«Што я нарабіў, — праклінаю сябе, —
Якія бяздонныя сілы
Я выпусціў, покуль бяздумна гарбеў
Над тайнаю, як над магілай...

5
Сярэдні: 5 (1 голас)

Мы маўчым, мы зацята маўчым.
Нашы душы аблытала плесень...
А на поўдзень — краіна Начы,
і гурган сёння сімвал Палесся.

Ды адчай немагчыма схаваць,
як душу не ачысціць нідзе...
Мне Радзіму да скону шукаць
па сцяжыне, што з ночы вядзе.

Беларусь, мая хворая маці,
са слязою Сажа на шчацэ
ў парваным чарнобыльскім плацці
пачарнелым Сусветам брыдзе...

4.5
Сярэдні: 4.5 (8 галасоў)
Ах, Чарнобыль...
Чарнобыль...
Чарнобыль!
Неславутая ў свеце АЭС!..
Ты ў свае праглынула вантробы
Нашу вёску, і поле, і лес. 

I, здаецца, не атам твой
                                    «мірны»
У глухіх ненажэрных катлах, —
Там гараць нашы хаты і свірны,
Там гарыць наш палескі абсяг.

Атруціла зямельку і мову,
5
Сярэдні: 5 (1 голас)
Я іду па мёртвых дарогах
Беларусі,
я ўзіраюся ў зорнае неба
над мёртвымі вёскамі
Гомельшчыны і Магілёўшчыны.
I я хачу, каб разам са мною
ішоў пілот,
беларус,
які пасадзіў на роднай зямлі
воблака Чарнобыля...

Яно чорнаю смерцю плыло
ў блакітным вясновым небе
і недзе б упала
мёртвым дажджом,
як таго пажадае прырода...

Пілот,
4.6
Сярэдні: 4.6 (5 галасоў)

Палессе роднае — любоў мая і боль,
Адны з табой у нас і сны і раны.
З якіх грахоў на іх апала соль
Такой бяды, вякамі нечуванай?

Не абмінула роспачы, трывог
Пакрыўджанага, стомленага веку.
Нібы закляцце, кінуты парог
Глядзіць услед жывому чалавеку.

А маці хойніцкім ці брагінскім наўрад
Малітвамі аплакаць невяртанне —
Тут нават снегу чысты белапад
Балюча адгукнецца раставаннем,

Што раніць цела, а найперш — душу
Трывогаю няведамага лёсу.
Той боль нямы і я ў сабе нашу,
Не давяраючы слязам-нябёсам.

А боль усё мацнее у грудзях,
Бо рушыцца спрадвечных звёнаў повязь:

5
Сярэдні: 5 (3 галасоў)

Стыне боль над роспаччу праклёну
Душаў дрэваў, траваў і вады,
Што плывуць над Прыпяццю замглёнай
Прывідам анёлаў і святых.

Так сыходзіць неба ў адначассе
Перад біблейскім ядзерным канцом,
Перад людскім аплаканым няшчасцем
Светлым промнем веры ў жыццё.

То душа зямлі ў пакутах б'ецца
Плачам чорным ветру і дажджоў.
Хмурнай золлю плач той раздаецца
Ля радзімых вечных курганоў.

Кветкі стомлена да траў хінуцца.
Колькі ў дрэваў засталося сіл?
Божа мой, не дай нам не вярнуцца
Да бацькоўскіх зрынутых магіл.

Сілу дай спакутаваным людзям
Роднага паветра удыхнуць.

4
Сярэдні: 4 (2 галасоў)

Ах, як соладка пахнуць травы,
Ах, як пахнуць яны спакусна...
Кветак ранішніх смак гаркавы
Мёдам-водарам хмеліць вусны.

Удыхаю не пахі рання
З запаветных лугоў тых весніх —
Трапяткое зямлі дыханне,
Што мяне, як травіначку, песціць.

Басаногая ў райскім лузе,
З матылькамі, што кружаць дзесьці,
Як анёлы ў пчаліным гудзе,
Год я маю мо два, мо дзвесце.

Я не знала ў сваім адхланні,
Што Палесся душа — маленнем
Захлыналася. Рваў світанне
Здзек-Чарнобыль грэхападзення.

4.785715
Сярэдні: 4.8 (14 галасоў)

Як многа чарнобыльскі ўдар
Прынёс на зямлю нашу бедаў...
Са стронцыем сёння паснедаў,
З плутоніем, мусіць, абедаў
I з цэзіем вымыў свой твар.

Каму толькі дзякуй сказаць,
Убачыць ягоныя вочы?
На жаль, ён сустрэчы не хоча
Ні днём, ні пад вечар, ні ноччу,
Не хоча падзяку прыняць!

5
Сярэдні: 5 (13 галасоў)

Як люблю я ружовае неба,
Так ружовасці слоў не люблю.
Апускацца часцей бы нам трэба
На рэальную нашу зямлю.

За высокай, з графінам, трыбунай
Ружавее паголены твар,
I звіняць зружавелыя струны,
Пачарнелых не бачачы хмар.

I грукочуць у такт барабаны,
Выдае зычны бас кантрабас,
Звонам з верхам напоўненых шклянак
Горла рве малады дзікабраз.

Памутнелыя вочы закрыўшы,
Ён высокія ноты бярэ,
I пішчаць ля яго, быццам мышы,
Прастытуткі з начных кабарэ.

I зліліся ў ружовую гаму
Над трывожнаю нашай зямлёй
Счырванеласць вачэй наркаманаў,
Трыбухатых трыбун гемарой.

4.69231
Сярэдні: 4.7 (13 галасоў)

Смуткую, плачу і баюся,
I праклінаю з болем долю,
Якая ў край мой на абрусе
Паднесла стронцый з хлебам-соллю.

Мая задумная Айчына!
Мая калыска, доля, маці!
Адужай чорную часіну
I вер, што будзе, будзе шчасце!

За што табе такое гора?
Яго ж і так ужо хапала:
Твае блакітныя азёры
Кроў неаднойчы напаўняла.

О край мой, белая старонка,
О Беларусь, не памірай!
Ты выжывала з песняй звонкай,
Дык заспявай зноў, заспявай.

5
Сярэдні: 5 (1 голас)
Прыціхне ў прыцемках
                                     Прыпяць.
Журботна вясло прарыпіць.
Калі ж тут нам сеці зарыбіць
I колькі гадоў іх сушыць?

Хваліцца і небу і зорам
Уладнасцю звыклі сваёй.
Каму гэта сёння не сорам
Перад зямлёй і вадой?

Перад нашчадкам-дзіцяткам,
Што з будучыні крычыць.
I нават
Перад птушаняткам,
Якому гняздзечка не звіць.
4.5
Сярэдні: 4.5 (4 галасоў)

На свежы дах спусціўшыся з гары,
гуляюць сонечныя пратуберанцы.
Лічы, усё даведзена да глянцу:
веранды, вокны, сцежкі на двары.

Ёсць унутры серванты і трумо,
усё начынне мае выгляд боскі...
Ды на абліччы збудаванай вёскі
ляжыць бяды пякучае кляймо.

Цвітуць півоні на ўзвышэнні град,
буяе пышна агурочнік чыйсьці —
паверх пялёсткаў, маладога лісця
бяжыць, як босы сірата, пагляд.

Стаў вельмі грукатлівым часу бег,
а плыў жа ціха, нібы па рацэ ён...
Знікае смех, бы хтосьці па рацэпту
стаў выдаваць калісьці танны смех.

Прайсці журбе ў вароты шмат прасцей,

5
Сярэдні: 5 (3 галасоў)

Трыццаць манет за здраду.
Трыццаць — за чорны лёс.
Трыццаць — такую плату
смерцю спазнаў Хрыстос.

Трыццаць рублёў — не болей.
Трыццаць — не менш за іх.
Столькі каштуе доля
палешукоў маіх.

Докуль — ніхто не знае —
сніць дамавіне цвік...
Гэта народ карае
страшны Іудаў лік.

1
Сярэдні: 1 (1 голас)

Мітынгуем, крычым, енчым зноўку,
Хата поўна чарнобыльскім ліхам, —
Ды ў альсе зноў зацёхкаў салоўка
Па-над ціхім гняздом салаўіхі.

Падае — аслабелая — голас
З парадзелага ўзлеску зязюля, —
Ды звініць зноў на раніцу колас,
Дзе надоечы пела матуля.

Пакалечаны рэхам, спаткнуўся
Ў сон-траве бледны месяц двухрогі, —
Ды над Шчарай зноў дуб развінуўся
Звонам лісця ачуньваць дарогі.

I я пэўнюся ў болі і скрусе:
Хата бацькава, матчын падворак
He даруюць, калі не азвуся
Салавейкам над гнёздамі гора.

5
Сярэдні: 5 (2 галасоў)
He натхняюць ні веліч, ні дробязь,
Hi даспелае зерне:
Цяжка без песні, цяжка, Чарнобыль,
Цяжка неймаверна!..
Бор, як жаніх, дуброва — аздобай
Марціраноснае зоны?..
Цяжка без песні, цяжка, Чарнобыль,
Цяжка безадзоўна!..
 
Прагнеш сам новае песні спробай
Стаць, галашэнням заўчаснай?..
Ці нам абодвум маўчаць, Чарнобыль:
Цяжка ж няшчасным і шчасным!..

Няшчасным, якім можа здацца песня
Прывідам адпявання —
Соллю на раны, на балеснасць
Балахонаў саванных;

Ну, а таму, хто, бяды несвядомы,
Крочыць па ёй бяспечна,
5
Сярэдні: 5 (4 галасоў)

Вось і прымусіў
Раскуты, раз'юшаны атам
На развітанне расстайнае
Кланяцца пуням і хатам,
Кланяцца студням,
Дрывотням,
Тынам,
Азяродам,
Зазелянелым садам
I засеяным агародам.

Вось і настала пара
Развітацца
З сабакам
I з пеўнем,
Гэткім вясёлым,
Чырвонабародым
I спеўным,
Моўчкі пагладзіць —
Ці ўдасца пабачыцца зноўку? —
Дужа слухмяную,
З чорным цяляткам,
Кароўку...

Нехта галосіць.
А нехта бязладна ляпеча...
Бабка ж Аўдоцця
Ніяк не расстанецца з печчу.
Перамаўляецца з ёй напаўголаса,
Нібы з жывою,
I да ляжанкі хінецца
Сваёю сівой галавою.

5
Сярэдні: 5 (2 галасоў)

Ад Чарнобыля ў небе плыве аблачынка.
А па лузе ідуць хлапчанё і дзяўчынка.
Вецер шастае колкі.
Ліпкі дожджык імжыць...
I хто ведае,
Колькі
Засталося ім жыць.

Дзеўчанё яснавокае
I хлапчук светла-русы —
Па вясновай зямлі ідуць беларусы.
Узіраюцца ў неба зусім без апаскі,
Каля сцежкі зрываюць паніклыя краскі.
I прагрэс перад позіркам іхнім дрыжыць.
«А ці будзем мы жыць?»
«А ці будзем мы жыць?!»

4.714285
Сярэдні: 4.7 (7 галасоў)

Той чарнобыльскай ноччу,
Як у жудасным сне,
Напамінам прарочым
Скаланула мяне —
Бліскавіцай урану
Можна свет спапяліць.
I пякельнаю ранай
Мне Чарнобыль баліць.

Больш не радуюць кветкі
I не клічуць грыбы.
He магу я быць гэткім,
Як да гэтага быў.
Роздум змрочным тыранам
Будзе роспач цвяліць.
Незагойнаю ранай
Мне Чарнобыль баліць.

Што пакіну я ўнуку?
Што я сыну скажу?
На людзей і навуку
Я іначай гляджу.
I віной дараванай
Гора не адбяліць.
Невылечнаю ранай
Мне Чарнобыль баліць.

Як ва ўсім разабрацца
Нам без жудасных сноў,
Каб агонь радыяцый
He ўзвіхурыўся зноў,

Аўтары
Лічыльнікі
Раім наведаць

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Як нас знаходзяць
  • вершы чарнобыль